Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Заступіся за дзіцячы хоспіс...

27.11.2020 16:25
Amnesty International патрабуе спыніць ціск на Гарадзенскі дзіцячы хоспіс.
Здымак мае ілюстрацыйны характар PAP/Radek Pietruszka

Праверкі, ціск на супрацоўнікаў, фундатараў – з-за беспрэцэдэнтнага пераследу хоспіс у Гродне з цяжкасцю выконвае свае функцыі па аказанню паліятыўнай дапамогі хворым дзецям. 

Адміністрацыю хоспіса вінавацяць ва ўхіленні ад аплаты сумы падаткаў.

Праверка адбываецца па ананімнаму даносу. Прычына, як лічыць дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка, у яе грамадзянскай пазіцыі.

Пасля падаўлення пратэстаў 9-12 жніўня Вялічка была адной з тых, хто спрабаваў стварыць у Гродне Савет народнага даверу.

Ёй відавочна гэтага не даравалі. Яна была затрыманая падчас збору сродкаў на дабрачыннасць, правяла пад вартай 24 гадзіны і была асуджана.

Акрамя гэтага, дабрачынную арганізацыю, якая дапамагае 70 сем’ям з невылечна-хворымі дзецьмі і існуе выключна на ахвяраванні, пазбавілі двух памяшканняў – з імі скасавалі дамовы арэнды.

На абарону хоспіса паўсталі неабыякавыя грамадзяне - дасылаюцца лісты ў мясцовыя органы ўлады.

А вось днямі  глабальную акцыю тэрміновай дапамогі Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу і яго дырэктарцы абвясціла Amnesty International.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ