Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Суд абавязаў Мінюст патлумачыць рашэнне аб пазбаўленні Аляксандра Пыльчанкі адвакацкай ліцэнзіі

28.11.2020 13:48
Мінюст 16 кастрычніка пазбавіў Пыльчанку ліцэнзіі на падставе дадзенага ім юрыдычнага каментара парталу tut.by 14 жніўня.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

На думку Аляксандра Пыльчанкі, рашэнне аб спыненні дзеяння яго адвакацкай ліцэнзіі з'яўляецца неправамерным. Згодна з заключэннем Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, Пыльчанка здзейсніў дзеянні, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру: у інтэрвʼю tut.by дапусціў выказванні, якія «зʼяўляюцца некампетэнтнымі, уводзяць грамадскасць у зман адносна паўнамоцтваў дзяржаўных органаў і фактычна заклікаюць да супрацьпраўных дзеянняў», паведамляюць naviny.by.

Як адзначыў Пыльчанка ў скарзе, адсутнасць якога-небудзь абгрунтавання высноваў Кваліфікацыйнай камісіі сведчыць аб іх неабгрунтаванасці, галаслоўнасці і надуманасці. Улічваючы, што ў заканадаўстве не ўстаноўлены крытэрыі дзеянняў, што дыскрэдытуюць адвакатуру, рашэнне Мінюста зʼяўляецца адвольным.

У выніку суд абавязаў Мінюст да 10 снежня прадставіць пісьмовыя тлумачэнні.
Асноўнае пасяджэнне судовага працэсу па разглядзе скаргі Пыльчанка прызначана на 23 снежня.

Аляксандр Пыльчанка – адзін з адвакатаў экс-банкіра і экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, а таксама члена прэзідыума Каардынацыйнага савета па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне і каардынатара штаба Бабарыка Марыі Калеснікавай.

ав