Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МУС Беларусі: Пры разгоне пратэстных акцый 29 лістапада былі выкарыстаныя спецсродкі

30.11.2020 10:02
У нядзелю беларуская апазіцыя дэманстравала 113 дзень запар, патрабуючы сыходу прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
 :     29    .
МУС Беларусі: Пры разгоне пратэстных акцый 29 лістапада былі выкарыстаныя спецсродкі.PAP/EPA/STR

Падчас учарашніх дэманстрацый у Беларусі былі затрыманыя і арыштаваныя 313 чалавек, паведаміла МУС Беларусі.

Міліцыя пацвердзіла таксама, што пры разгоне пратэстных акцый 29 лістапада былі выкарыстаныя спецсродкі - светлашумавыя патроны і слёзацечны газу.

Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вольга Чэмаданава ў распаўсюджанай для СМІ заяве скардзілася, што дэманстранты ігнаравалі загады міліцыі, ствараючы ланцугі і праяўляючы актыўны супраціў.

Тым часам Цэнтр абароны правоў чалавека „Вясна” паведамляе пра больш за 420 чалавек, затрыманых у Беларусі падчас учарашніх акцый пратэсту.

Людзей затрымлівалі не толькі ў Мінску, але таксама ў Брэсце, Віцебску, Магілёве, Лідзе і Гродне.

У нядзелю беларуская апазіцыя дэманстравала 113 дзень запар, патрабуючы сыходу прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У Беларусі з 9 жніўня пасля прэзідэнцкіх выбараў успыхнулі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

аз