Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 400 фактаў перашкоду працы журналістаў у Беларусі

30.11.2020 17:02
Столькі парушэнняў за апошнія тры месяцы зафіксавала Беларуская асацыяцыя журналістаў. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Толькі за апошні дзень былі затрыманыя 4 карэспандэнты незалежных СМІ, кажа прэсавы сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.

- Пазаштатную фотакарэспандэнтку «Новага часу» 20-гадовую Яну Трусілу сёння асудзілі на 15 сутак арышту. Гэта ўжо другое затрыманне Яны. За выкананне журналісцкіх абавязкаў арыштавана цэлая сям'я Дабратвораў.

Яшчэ адной праявай перашкоды працы журналістаў з боку ўлады з'яўляецца блакада мабільнага інтэрнэту. У лістападзе прэса асабліва гэта адчула.

- Сумарна ў лістападзе доступу не было на працягу 29 гадзін і 20 хвілін.  Сярэдні час блакіроўкі складае амаль 6 гадзін кожную нядзелю. Мабільны інтэрнэт знікае ў Мінску падчас правядзення акцый пратэсту. Яшчэ гэтым улады перашкаджаюць журналістам аператыўна перадаваць інфармацыю

Для параўнання: у кастрычніку сярэдні час блакіроўкі складаў 4 гадзіны і 50 хвілін — на гадзіну менш.

юл