Беларускія сацыёлагі прадставілі вынікі даследаванняў пра адносіны да пратэстаў у Беларусі, пра матывацыю ўдзельнікаў.
Беларусы перасталі баяцца, яны раззлаваліся, распавёў кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні прафесар Андрэй Вардамацкі, аўтар даследаванняў.
- Адбылася трансфармацыя страху ў гнеў. Вось той сацыяльна-псіхалагічны механізм, якія спрацаваў. Гнеў заняў тое месца ў свядомасці беларусаў, якое раней займаў страх.
Апытанне праводзілася метадам фокус-груп, удзел у ім узялі некалькі сотняў чалавек.
юл