Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Будзьма» заклікае напярэдадні Калядаў даслаць віншаванне зняволеным

04.12.2020 07:12
Зусім хутка наступяць Каляды і Новы год – светлыя і радасныя святы, якія адзначаюцца з блізкімі.
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Аднак у Беларусі за кратамі знаходзіцца шмат людзей, з якіх толькі адных палітычных вязняў ужо больш чым сотня.

Кампанія «Будзьма» заклікае напярэдадні Калядаў і Новага года даслаць віншаванне ці ліст падтрымкі зняволеным. «Беларусы як ніколі раней ад жніўня гэтага года дэманструюць усяму свету, а найперш адно аднаму, незвычайную салідарнасць і ўзаемападтрымку. Мы ведаем, шмат хто з вас, дарагія нашыя чытачы і сябры, піша вязням, дапамагае валанцёрам і робіць шмат карыснага і важнага ў гэты складаны час, але таксама разумеем, што ёсць і стома, і выгаранне, брак часу і сіл. Але давайце не забывацца, што ўсе гэтыя выпрабаванні зробяць нас яшчэ мацнейшымі, яшчэ бліжэйшымі адно да аднаго», – чытаем на старонцы кампаніі.

Кампанія заахвочвае далучаць да справы сваіх сваякоў, суседзяў і дзетак, «бо нішто так не грэе сэрца, як шчыры дзіцячы малюнак».

ав