Аднак у Беларусі за кратамі знаходзіцца шмат людзей, з якіх толькі адных палітычных вязняў ужо больш чым сотня.
Кампанія «Будзьма» заклікае напярэдадні Калядаў і Новага года даслаць віншаванне ці ліст падтрымкі зняволеным. «Беларусы як ніколі раней ад жніўня гэтага года дэманструюць усяму свету, а найперш адно аднаму, незвычайную салідарнасць і ўзаемападтрымку. Мы ведаем, шмат хто з вас, дарагія нашыя чытачы і сябры, піша вязням, дапамагае валанцёрам і робіць шмат карыснага і важнага ў гэты складаны час, але таксама разумеем, што ёсць і стома, і выгаранне, брак часу і сіл. Але давайце не забывацца, што ўсе гэтыя выпрабаванні зробяць нас яшчэ мацнейшымі, яшчэ бліжэйшымі адно да аднаго», – чытаем на старонцы кампаніі.
Кампанія заахвочвае далучаць да справы сваіх сваякоў, суседзяў і дзетак, «бо нішто так не грэе сэрца, як шчыры дзіцячы малюнак».
ав