У журфак БДУ на сустрэчу са студэнтамі прыехала Наталля Качанава.
Самі студэнты даведаліся пра сустрэчу гадзіну таму і вырашылі прыехаць на факультэт. Аказалася, што "правільным" студэнтам разаслалі загадзя запрашэнні, астатніх проста не пусцілі. У будынку было шмат сілавікоў, яны паводзіліся вельмі нядобразычліва.
Качанава на сустрэчы са студэнтамі ўключыла відэа з цытатамі так званага "Плана Далеса” па развале СССР. Гэта вядомая фальшыўка, якая часта цытуецца расійскімі шавіністычнымі СМІ.
юл