Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віцебск: падзеі Плошчы-2010 года не засталіся забытымі

20.12.2020 17:06
20 снежня чарговыя акцыі пратэсту прайшлі ў Віцебску і Наваполацку.
Аўдыё
Вечаровая акцыя каля Лядовага палацу ў Віцебску Фота: ТГ-канал «Віцебск неверагодны»

Нядзельныя акцыі пратэсту 20 снежня ў Віцебску пачаліся яшчэ ўначы. Жыхары раёнаў Поўдзень і Лучоса вывесілі нацыянальныя бела-чырвона-белыя сцягі ў розных кропках горада. Удзень акцыі працягнуліся. У некалькіх мікрараёнах Віцебска актывісты выйшлі з нацыянальнымі сцягамі і парасонамі на шпацыр. Найбольш актыўнымі былі жыхары мікрараёнаў Білева, Лучоса, Поўдзень, а таксама вуліц Карла Маркса і Лазо.

Акцыі пратэсту прайшлі і ў Наваполацку. Людзі ў цэнтры горада вадзілі карагоды з калядным Дзедам Марозам. Таксама пратэстоўцы напомнілі беларусам пра падзеі Плошчы – 2010.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск