Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гродна: «Людзі проста гулялі, затрымалі 16 чалавек»

20.12.2020 19:08
Праўда, усіх адпусцілі і не складалі пратаколаў.
Аўдыё
.
Гродна. Архіўнае фотаradyjo.net

У Гродне, нягледзячы на тое, што масавай акцыі не было, у цэнтры горада затрымлівалі людзей. Праўда, усіх адпусцілі і не складалі пратаколаў.

На вуліцы і плошчы Савецкай у нядзелю днём было даволі шматлюдна. Многія прыходзілі на калядны кірмаш за падарункамі.

На плошчы ўлады ладзілі канцэрт. І, як адзначаюць праваабаронцы, было заўважна шмат міліцыянтаў у цывільным.

Адна з жанчын распавяла, што шпацыравала з мужам і заўважыла, што людзей затрымліваюць, калі яны маюць хоць якія бел-чырвона-белыя атрыбуты.

Але затрымлівалі нават без такіх атрыбутаў. Вось, што распавёў спадар: «Мы ішлі з сяброўкай на калядны кірмаш. Сустрэлі па дарозе знаёмых, хвілінку перагаварылі. А тут да нас падыходзяць АМАПаўцы і просяць прайсці для высвятлення абставін і ўдакладнення асобы».

Спадар распавёў, што завезлі ў Ленінскі РАУС. Затрыманых было 16 чалавек, яны прасядзелі амаль тры гадзіны. Удакладнілі толькі асабістыя дадзеныя і адпусцілі.

Ён кажа, што хутчэй за ўсё іх затрымлівалі проста для таго, каб настрашыць.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ