Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску студэнтку затрымалі за два паветраныя шарыкі ў руках

22.12.2020 13:33
Аднак суддзя спыніў справу за недаказанасцю віны і прынёс дзяўчыне прабачэнні.
Ілюстрацыя Фота: alifarid/sxc.hu/cc

6 снежня студэнтка Марыя Амасовіч выйшла ў краму, але неўзабаве была затрыманая недалёка ад свайго інтэрната. Падставай затрымання сталі два шарыка ў форме сэрца белага і чырвонага колеру, якія падарылі Марыі незадоўга да здарэння.

У судзе міліцыянты настойвалі, што дзяўчына спынілася на некалькі хвілін і прыцягвала да сябе ўвагу мінакоў. Суддзя запатрабаваў запісы відэакамер – і яны не пацвердзілі той факт, што дзяўчына спынялася, каб прыцягнуць увагу.

21 снежня суддзя Першамайскага раёну пастанавіў спыніць справу ў сувязі з недаказанасцю віны і прынёс прабачэнне Марыі за дзеянні супрацоўнікаў МУС.

Святаслаў Бруйко