Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сілавікі пачалі наступ на журналістаў у Віцебску, Драгічыне і Мінску

22.12.2020 16:28
 22 снежня сілавікі прыйшлі да шэрагу супрацоўнікаў незалежных мэдыя ў розных рэгіёнах Беларусі.
Юлія Слуцкая Фото: facebook

Як паведамляе “Радыё Свабода”, спасылаючыся на Беларускую асацыяцыю журналістаў, рэпарцёр «Першага Рэгіёну» з Драгічыну Сяргей Гардзіевіч у сярэдзіне дня перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве яго жонцы Святлане затэлефанаваў следчы і паведаміў, што той затрыманы на 72 гадзіны.

7 снежня Сяргея Гардзіевіча выклікалі ў Драгічынскі раённы аддзел Следчага камітэту наконт праверкі, якая тычыцца абразы Аляксандра Лукашэнкі ў адным з мясцовых вайбер-чатаў.

Паводле Святланы Гардзіевіч, супрацоўнік Следчага камітэту пацвердзіў: затрыманне завязанае менавіта са справай аб абразе, на падставе якой ладзіцца праверка.

Акрамя таго, да журналіста з Віцебску Змітра Казакевіча прыбылі міліцыянты і ўчынілі ператрус. Прычыны візіту не ўдакладняюцца.

Таксама прыйшлі з ператрусам і да іншага віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава.

Наступ на журналістаў на гэтым не спрыніўся. 22 снежня ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю даставілі заснавальніцу «Прэс-клубу» Юлію Слуцкую. Сілавікі праводзяць вобшукі ў офісе гэтай журналісцкай арганізацыі і кватэрах яе супрацоўнікаў.

Таксама ў Мінску прайшоўш вобшук у кватэры чальца асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксеніі Луцкінай. Гэта адна з журналістак, якая сышла з Белтэлерадыёкампаніі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

эж