У Слоніме пачаўся працэс над Кацярынай Салевіч, якую вінавацяць за абразу супрацоўніка міліцыі ў тэлеграм-канале. Працэс пакуль спынены, бо абражаны захварэў на каранавірус.
Першае паседжанне суда ўжо адбылося. Кацярыну Салевіч абвінавачваюць у тым, што яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале «Слонім для жыцця».
Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам дзяўчына размясціла паведамленне нібыта «з тэкстам абразлівага зместу». У матэрыялах справы ёсць заключэнне эксперта, які прызнаў адно са слоў у паведамленні »грубым, вульгарным, абразлівым«. Суд толькі пачаўшыся адразу быў перарваны, паколькі абражаны міліцыянер захварэў на каранавірус.
Адзін з прысутных, выходзячы з залы суда быў вельмі здзіўлены тым, як міліцыянер мог судзіцца з жанчынай, якая гадуе гадавалае дзіцё. Маўляў, яны самі каго хочаш абражаюць.
«А калі яны чалавека і зневажаюць, і збіваюць, і абражаюць, то гэта ні ў які разлік не бярэцца».
Кацярына Салевіч насамрэч сёлета нарадзіла дзіця, у сям’і яшчэ ёсць пяцігадовая дзяўчынка.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ