Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каментатар: Вяртанне Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь яшчэ да Калядаў дапаможа «па сяброўску» закончыць усю справу

23.12.2020 09:31
Учора міністр замежны краіны Уладзімір Макей паведаміў, што пытанне з вяртаннем у Беларусь арцыбіскупа будзе вырашанае.
 , .
Чырвоны касцёл, Мінск.Photo:tortic84/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння або заўтра галава Каталіцкага касцёла ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў краіну. Раней міністр замежных спраў Беларусі паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка загадаў вырашыць сітуацыю з кіраўніком беларускіх каталікoў. Верагодна, гэта вынік нядаўняга ліста, які Лукашэнка атрымаў ад самога Папы Францішка.

Незалежны беларускі каментатар Уладзімір Глод сказаў Польскаму радыё, што вяртанне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь яшчэ да Калядаў дапаможа „па сяброўску” закончыць усю справу:

- Лукашэнка будзе казаць, што ён задаволіў асабістую просьбу Папы Францішка, якога беларускі кіраўнік вельмі можна паважае, а Папа будзе задаволены тым, што дамогся такога вяртання.

Па словах каментатара, найбольш задаволеныя прыездам у Мінск арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча будуць вернікі, якія маліліся аб яго вяртанні ў краіну.

Нагадаем, 31 жніўня ўраджэнцу і грамадзяніну Беларусі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу беларускія ўлады забаранілі вяртацца на Радзіму не пусціўшы яго праз мяжу. Раней ерарх заклікаў улады ў Мінску пачаць дыялог з народам.

аз