Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Член асноўнага складу Каардынацыйнага савета Ксенія Луцкіна знаходзіцца ў часовым ізалятары

23.12.2020 12:30
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Член асноўнага складу Каардынацыйнага савета (КС) па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Ксенія Луцкіна знаходзіцца ў часовым ізалятары, паведамляе прэс-служба КС.

Напярэдадні ў КС паведамілі, што Луцкіна перастала выходзіць на сувязь. Да гэтага яна паспела адправіць экстранае трывожнае паведамленне. Геалакацыя яе тэлефона паказала, што яна знаходзіцца дома, з чаго ў КС зрабілі выснову, што ў яе дома ідзе ператрус. Пасля гэтая інфармацыя пацвердзілася. У Каардынацыйным савеце выказалі здагадку, што прыход сілавікоў можа быць звязаны з серыяй ператрусаў, якія 22 снежня правялі ў супрацоўнікаў «Прэс-клуба Беларусь».

«Учора пасля ператрусу сваякам сказалі, што Ксенію забіраюць на Кальварыйскую, 14. Гэта ДФР (дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. – БелаПАН.).

Адпаведна, яна затрыманая, хутчэй за ўсё, імі і знаходзіцца ў ІЧУ. Зараз адвакат едзе туды падаць апавяшчэнне аб прыняцці абароны і ордэр», – паведамляе прэс-служба КС.

КС быў створаны ў жніўні па ініцыятыве экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Па факце стварэння КС і ў дачыненні да шэрагу яго членаў Генпракуратура ўзбудзіла крымінальныя справы па некалькіх артыкулах КК.

ав