Па гуманітарных прычынах у Літву ўжо прыбыло амаль 350 беларусаў, паінфармаваў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустамас Любаевас, паведамляе Delfi.
«За ўвесь перыяд са жніўня па 20 снежня на тэрыторыю Літоўскай рэспублікі па асаблівых гуманітарных прычынаў з дазволам міністра ўнутраных спраў прыбыло 347 грамадзян Беларусі, 74 грамадзян звярнуліся па прытулак », – паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы.
Па дадзеных службы і Міністэрства ўнутраных спраў, за тыдзень па гуманітарных прычынах прыбыло яшчэ 40 беларусаў, за прытулкам звярнуліся 2 чалавекі.
Любаевас паведаміў, што колькасць беларусаў, якія прыбылі ў Польшчу, і тых, хто папрасіў там прытулку, удвая вышэй, чым у Літве, г.зн. у Польшчу прыбыла 606 беларусаў, а па прытулак звярнуліся 127.