Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ігару Лосіку працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай да 25 сакавіка 2021 года

25.12.2020 15:39
Заснавальнік тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» стаў фігурантам новай крымінальнай справы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ OFFFSTOCK

Заснавальнік тэлеграм-каналу «РБ головного мозга» галадае з 15 снежня. У няволі ён знаходзіцца з 25 чэрвеня. 25 снежня меў бы завершыцца гранічны тэрмін ягонага ўтрымання пад вартай паводле папярэдняга абвінавачання. Але 15 снежня палітзняволены Ігар Лосік стаў фігурантам новай крымінальнай справы — «падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 2 арт. 293 КК РБ

Лосіка затрымалі ў чэрвені пасля ператрусу дома ў Баранавічах.

На ягоны тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек, цяпер —  360 тысяч.

Ігар Лосік актыўна асвятляў падзеі вакол сёлетніх выбараў прэзідэнта Беларусі.

Дома Ігара чакаюць жонка і двухгадовая дачка.

яс/nn.by/svaboda.org