Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Журналіста Сяргея Гардзіевіча адправілі пад хатні арышт

26.12.2020 08:16
Міліцыя правярае, ці рэпост, які зрабіў журналіст у вайберы, абражаў Лукашэнку.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

Журналіста партала «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча, затрыманага 22 снежня, адправілі пад хатні арышт. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Інфармацыя з'явілася 25 снежня пасля таго, як скончыліся 72 гадзіны з моманту затрымання. Цяпер Гардзіевіч знаходзіцца ў Драгічыне.

Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра рэпост у групе ў вайберы паведамлення блогера Васіля Целагрэйкіна. Міліцыя правярае ці змяшчаецца ў ім абраза Аляксандра Лукашэнкі. Раней Сяргея Гардзіевіча ўжо выклікалі на апытанне ў Следчы камітэт Драгічына па гэтай справе.

яс/svaboda.org