Пад канец лістапада жыхары мікрараёна Білева звярнуліся ў абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, з просьбай растлумачыць для чаго высякаецца лес, дзе адпачываюць гараджане.
Пры абследаванні дзялянкі інспектары выявілі, што некаторыя елкі для высечкі былі адзначаны неабгрунтавана. З улікам думкі жыхароў горада і рэкамендацыі абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету высечка лесу была спынена.
Апроч таго, лясгасу даручана правесці ў лесе прыбіранне сухастойнай драўніны.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск