«Катэгарычна адкідаем чарговыя інсінуацыі Аляксандра Лукашэнкі», напісаў у Twitter прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка.
«Рыторыка аб знешнім умяшанні, у прыватнасці, мантра аб «зброі з Украіны «выразна ўпісваецца ў палітыку Лукашэнкі па запалохванні беларускага народа», - лічыць дыпламат.
Ён адзначыў, што Украіна — не вораг Беларусі і асуджае любыя праявы тэрарызму.
Лукашэнка напярэдадні заявіў, што ўдзельнікі нядаўна затрыманай у Беларусі тэрарыстычнай групы пад кіраўніцтвам Мікалая Аўтуховіча ўвозілі ў Беларусь «тоны зброі» праз Украіну. Паводле Лукашэнкі, яны рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне і ўжо пачалі іх ажыццяўляць.
яс