Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы пратэстуюць не толькі віртуальна

26.12.2020 17:10
У суботу ў беларускай сталіцы прайшлі традыцыйныя дваровыя маршы пратэсту.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreen z Youtube

У 140 дзень пратэстаў жыхары мінскага мікрараёну Сухарава выйшлі на вуліцу, каб паказаць начальніку АМАПу Мінску Дзьмітрыю Балабе, што ён памыляецца. На днях сілавік казаў, што «пратэсная актыўнасць засталася толькі ў Telegram-каналах».

Акцыі пратэсту адбыліся ў іншых мікрараёнах горада. У Дамброўцы, Уруччы ды Новай Баравой прайшоў Суботні марш раёнаў. На вуліцы Розы Люксембург жыхары зладзілі сапраўднае свята: выступалі музыкі, людзі казалі словы падзякі за падтрымку. У Серабранцы адбыліся святочныя паказы для дзяцей.

У Дзяржынску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнем Мікалаем Дзядком, жыццё якога цяпер пад пагрозай.

юл