Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Навагодняя прабежка завяршылася турмой

26.12.2020 13:25
Міліцыя затрымала ўдзельнікаў святочнай акцыі, якія раздавалі цукеркі мінакам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/nashaniva

У Мінску ў суботу адбылася святочная акцыя – забег  Дзедаў Марозаў. Асобы апранутыя як Дзед Мароз прабегліся па горадзе, раздаючы дзецям цукеркі. Акцыя не мела палітычнай накіраванасці ды сімвалаў.

У раёне вуліц Васняцова да Райніса на бегуноў накінуліся сілавікі. Яны затрымалі 2 удзельніц забегу. Жанчын спачатку даставілі ў Завадскі РАУС, а потым адправілі на Акрэсціна.

Людзі ўжо сабіраюць ім перадачы.

 юл