На трох манетах выбітыя святыні з агульнай польска-беларускай мінуўшчыны. З Мінска перадае карэспандэнт Польскага радыё Уладзімір Пац.
- На адной з манет выява былога бернардзінскага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе. Гэта беларуская Чэнстахова, асяродак культу Маці Божай Будслаўскай ды месца штогадовых паломніцтваў мясцовых католікаў. На іншай манеце выбіты ХVII гатычны абаронны храм Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях на поўначы Беларусі. Таксама Нацыянальны банк выбіў манету ў гонар Царквы Святых Барыса і Глеба ў Гродне. Гэта самая старадаўняя праваслаўная царква ў гэтым горадзе. Яна датуецца 12 стагоддзем.
Манеты былі вылітыя на Польскім манетным двары і з’яўляюцца грашовым сродкам у Беларусі.
юл