У Беларусі ў 2021 годзе чакаецца рост цэн. Так, у два этапы – 1 студзеня і 1 чэрвеня – запланаваны рост тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Акрамя таго, на 10% падаражэюць лекі і вырабы медыцынскага прызначэння. Таксама з 1 студзеня вырастуць цэны на некаторыя маркі цыгарэт. З пачатку новага года з 27 да 29 рублёў павысіцца базавая велічыня. Адпаведна, вырастуць і прывязаныя да яе дзяржаўныя аплаты, пошліны і штрафы. І гэта толькі некаторы рост коштаў на тавары і паслугі.
вс