Офіс Святланы Ціханоўскай рыхтуе яе візіты ў 11 краін свету. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў інтэрнэце прадстаўнік палітыка па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі.
Ён нагадаў, што Ціханоўская ўжо наведала 10 краін, а з кіраўніцтвам 25 дзяржаў устаноўленыя кантакты. Цяпер рыхтуюцца паездкі ў краіны Паўночнай Амерыкі і Еўропы.
Кавалеўскі сказаў, што падчас замежных візітаў Святлану Ціханоўскую сустракалі як «сапраўднага нацыянальнага лідара Беларусі».
Асноўная мэта замежнай актыўнасці Святланы Ціханоўскай – гэта інфармаванне міжнароднай супольнасці пра тое, што адбылося 9 жніўня ў Беларусі і што адбываецца цяпер.
вс