З Нагоды надыходзячага 2021 года старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла выступіла са зваротам да беларусаў. Яна выказала веру ў тое, што неўзабаве Беларусь «пазбавіцца ад крывавага ўзурпатара», падкрэсліўшы, што ганарыцца сваімі суродзічамі, якія выйшлі на вуліцы змагацца за свабоду.
«Я веру, што мы пераможам усе цяжкасці, і што наша каханая Беларусь зойме сваё пачэснае месца ў сям’і вольных народаў свету», – зазначыла ў канцы звароту Івонка Сурвіла.
вс