«У гэтыя казачныя, чароўныя і добрыя дні, Новы год і Каляды, я хачу звярнуцца да вас усіх са словамі вялікай удзячнасці за тое, што вы:
- асвятлілі гэты год дабрынёй і шчырасцю сваёй душы, незалежна ад узросту і свайго становішча, ад студэнтаў да неверагодна маладых і забіяцкіх пенсіянераў;
- паказалі сваю любоў да ўсіх людзей, да сваёй краіне, не пабаяўшыся пагроз, гвалту і нянавісці, якімі вас за гэта «ўзнагародзіла» сістэма ўлады;
- ахвяравалі сваім дабрабытам, некаторыя – асабістай свабодай, і нават крывёю і жыццём дзеля самога каштоўнага, што ёсць у чалавеку: пачуцця ўласнай годнасці, павагі і свабоды;
- пераадолелі хлусню, нянавісць і страх, якімі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў атручвалі вашы душы і розум, і сталі ў ланцужкі салідарнасці, праўды і дабра;
- пайшлі з кветкамі ў руках і ўсмешкамі дабра на твары да схаваных пад маскай страху і сораму ўзброеных «ахоўнікаў парадку»;
- не спыніліся ў сваім жаданні казаць праўду і рабіць паводле сумлення;
- паказалі сваё жаданне жыць у краіне, адкрытай для ўсіх, а не акружанай «ворагамі» і адхіліць ад усяго астатняга свету.
Вы – сапраўдная каштоўнасць і сапраўдны твар Беларусі і беларусаў. Заставайцеся людзьмі, якія шукаюць святло дабра і любові, гатовымі змагацца за сваё шчасце, за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, за гонар і годнасць чалавека, за права «людзьмi звацца».
Я хачу пажадаць вам у надыходзячым годзе выканання самых неверагодных персанальных жаданняў і нашага агульнага чакання – жыць у краіне, дзе:
- ганарацца людзьмі багатымі і свабоднымі, а не тымі, хто задаволены, што «бедны, але не жабрак»;
- цэняць розум і самарэалізацыю чалавека, а не пакорлівасць і выканаўчасць дурной волі;
- узнагароджваюцца тыя, хто змагаецца за свабоду, здароўе і шчасце людзей, а не тыя, хто гэта ўсё знішчае і душыць.
Жыве Беларусь! З Новым шчаслівым годам і светлым Калядамі!
ав