З 1 студзеня ў Беларусі падаражэюць камунальныя паслугі (прыкладна на $5) і электрычнасць (на 10%).
Таксама павялічацца штрафы за адміністрацыйныя парушэнні, бо вырасце базавая велічыня з 27 рублёў, стала 29. Вырасце і прывязаны да яе мінімальны заробак.
Падаражэе гарэлка, цыгарэты, пладова-ягадныя віны.
Дарожны збор заменяць транспартным падаткам. Зарадка электрамабіляў стане платнай
Ужо з 1 студзеня 2021 мясцовыя органы ўлады могуць уводзіць збор за выезд на машыне праз мяжу Беларусі. Стаўка збору ня можа перавышаць трох базавых велічыняў – 87 рублёў.
Стануць абкладаць падаходным падаткам манібэк. Карткі з зваротам грошай за пакупкі выпускалі многія банкі. На картку вярталі, як правіла, 1-2 працэнты ад сумы пакупкі. Цяпер з гэтых грошай будуць вылічаць 13%.
З 2021 павышаецца пенсійны ўзрост: для мужчын – 62 гады, для жанчын – 57 гадоў і 6 месяцаў.
яс/Паводле svaboda.org