Гаворка ідзе аб мясцовым зборы за перасячэнне дзяржаўнай мяжы праз пункты пропуску на машыне максімальная маса якой не перавышае 5 тон.
Па сутнасці, гэта тычыцца ўсіх легкавых аўтамабіляў.
І так, плаціць яго трэба будзе кожны раз пры выездзе за мяжу.
Стаўкі збору ў межах 3 базавых велічынь (гэта значыць 87 рублёў), незалежна ад колькасці пасажыраў у аўтамабілі.
Не трэба будзе плаціць збор з транспартных сродкаў кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, дыпмісій, а таксама тым, хто едзе на пахаванне, лячэнне (пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў).
Вызваляюцца ад выплаты збору інваліды 1-й і 2-й груп, удзельнікі ВАВ, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, удзельнікі спартыўных, культурна-масавых і адукацыйных мерапрыемстваў (пры наяўнасці дакументаў).
Пакуль ніводзін з абласных Саветаў дэпутатаў не прыняў рашэння аб увядзенні мясцовага збору. Але людзей у памежных рэгіёнах, нягледзячы на каранавірус, гэтае пытанне ўжо хвалюе.
Алесь МІХАЛЁЎ