У першую нядзелю 2021 года мінчукі працягнулі традыцыю дваровых акцыяў і шэсцяў. Жыхары беларускай сталіцы працягваюць патрабаваць сыходу Лукашэнкі, новых справядлівых выбараў і пакарання вінаватых у гвалце сілавікоў, піша «Наша Ніва».
У нядзелю, 3 студзеня, яшчэ досвіткам прайшлі дваровыя шэсці ў раёне станцыі метро «Спартыўная». Удзень маршы суседзяў перашлі таксама ў Сухараве і Уруччы, а таксама ў некаторых іншых мікрараёнах Мінску.
На ганку Факультэту журналістыкі прайшла акцыя салідарнасці з журналістамі, якіх улады кінулі за краты праз іх прафесійную дзейнасць.
За кратамі з 15 лістапада знаходзяцца журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, з 19 лістапада – журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч. 22 снежня пачалася справа супраць «Прэс-клуба Беларусь». За кратамі знаходзіцца заснавальніца Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко, аператар Пятро Слуцкі.
эж