Расійскі блогер Ілля Варламаў назваў беларусаў галоўнымі героямі 2020 году, а Лукашэнку —вурдалакам году.
- Галоўныя героі года – беларусы. Яны не пагадзіліся на фальсіфікацыю выбараў, выйшлі на вуліцы ды ўжо больш за 4 месяцы змагаюцца за сваю будучыню. У беларусаў стралялі, арыштоўвалі ды катавалі, але яны працягваюць выхадзіць. Беларусы сталі сапраўдным прыкладам мужнасці, ахвярнасці ды ўзаемадапамогі. Яны паказалі, што значыць насамрэч любіць краіну.
Расійскі блогер пажадаў беларусам не здавацца, бо яны ўжо перамаглі. Перамаглі страх, няўпэўненасць, пачуццё, што нічога нельга памяняць.