Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літву па гуманітарных прычынах прыехалі 779 беларусаў

04.01.2021 14:57
Амаль кожны дзень паступаюць запыты на дазвол прыбыцця беларускіх грамадзян у Літву.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

У панядзелак, 4 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што 355 беларусаў знаходзяцца ў Літве на падставе гуманітарных візаў, а 76 папрасілі прытулку, з Вільні перадае карэспандэнт Польскага Радыё Каміль Залеўскі:

-Амаль кожны дзень паступаюць запыты на дазвол прыбыцця беларускіх грамадзян у Літву. У дадзены момант сітуацыя ўскладняецца зменамі на літоўска-беларускай мяжы, але людзі звяртаюцца па гэтыя дазволы, і гэта азначае, што Літва для іх бяспечная краіна.

Беларусы, якія хочуць прыехаць у Літву па асаблівых гуманітарных прычынах, павінны звярнуцца ў амбасаду Літвы ў Мінску з нагоды выдачы шэнгенскай візы і падаць інфармацыю, якая пацвярджае наяўнасць гуманітарных прычын пакінуць Беларусь.

iar/эж