Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Трактары МТЗ, якія самаходам ехалі ў Віцебскую вобласць, апынуліся нікому не патрэбныя

04.01.2021 15:15
Паўсотні трактароў стаяць у полі, частку спрабуюць прадаць прыватным сельскагападарчым прадпрыемствам.
Ілюстрацыя Фота: Беларуская служба ПР

З трактарамі МТЗ, якія самаходам даехалі ў Віцебскую вобласць, адбылася заканамерная рэч – яны апынуліся нікому не патрэбныя. Частку трактароў атрымалася размеркаваць па райаграсэрвісах, аднак яны імкнуцца прадаць іх прыватным прадпрыемствам, бо гэта вялікая пазыковая нагрузка.

Нагадаем, 20 снежня з Мінска больш за 200 трактароў накіраваліся ў Віцебскую вобласць сваім ходам, што выклікала вялікі рэзананс. Кіроўцы былі абураны, якія з прычыны руху сельгастэхнікі стаялі ў заторах. Мэтазгоднасць куплі трактароў і спосаб іх транспартавання дагэтуль выклікае сумневы.

Святаслаў Бруйко