У Мінску прайшоў чарговы Марш мудрасці. На гэты раз пенсіянеры так зашыфравалі пункт збору, што складана было зразумець, дзе ж яны збяруцца, піша Tut.by.
«Самыя мудрыя збіраюцца ў пункце мудрасці». «Геалакацыя: ТКНК ФФ», – так апісвалі пункт збору чарговай акцыі салідарнасці ў сацыяльных сетках, гэтаксама пенсіянеры згадвалі метро.
Карыстальнікі сацсетак ламалі галовы, разгадваючы рэбус, а пенсіянеры ў выніку «знайшліся» каля станцыі метро «Усход». Некалькі дзясяткаў чалавек пашыхтаваліся ў ланцуг салідарнасці ўздоўж праспекта, але неўзабаве разышліся.
эж