Грамадская арганізацыя Blue/Yellow ў супрацы з Літоўскай тэлевізіяй LRT TV і прадзюсарскай кампаніяй TymDrym 13 студзеня арганізуе дабрачынную акцыю «Разам да перамогі». Мерапрыемства, якое ладзіцца пяты раз, упершыню звяртае ўвагу на падзеі ў Беларусі, паведамляе «Свабода».
Як адзначаюць арганізатары , асноўная ідэя застанецца ранейшай. Самае істотнае адрозненне сёлетняй імпрэзы ў тым, што гэтым разам таксама будзе ўлічаная сітуацыя ў Беларусі, народ якой змагаецца супраць рэжыму Лукашэнкі.
Падчас анлайн-маратону гледачам прапануюць зрабіць ахвяраванні на дапамогу ўкраінскім салдатам, валянцёрам, гарадскім суполкам, пацярпелым ад вайны, а таксама змагарам за свабоду ў Беларусі.
Пачатак трансляцыі на Беларусь дабрачыннай акцыі «Разам да перамогі» — 13 студзеня а 20.30.
аз