Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Знікла сувязь з журналістам Андрэем Аляксандравым

13.01.2021 10:57
Кватэра Аляксандрава не апячатаная, суседзяў раніцай 13 студзеня дома не было.
Андрэй АляксандраўФота: "Наш Нвіва"

 З 12 студзеня знікла сувязь з журналістам і медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым, а таксама з яго дзяўчынай, паведамляе "Наша Ніва", спасылаючыся на рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну.

Кватэра Аляксандрава не апячатаная, суседзяў раніцай 13 студзеня дома не было. Супрацоўнікі офісаў на першым паверсе будынка кажуць, што не бачылі нейкай незвычайнай канцэнтрацыі сілавікоў.

Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў 1978 у Ніжнім Тагіле. Дзяцінства правёў у Паставах, там скончыў школу. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымаў ступень магістра медыяменеджмента ў Вестмінстэрскім універсітэце ў Лондане.

Журналісцкую кар'еру пачынаў у Наваполацку.  У 2009-2012 гадах — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. Быў супрацоўнікам міжнародных арганізацый Index on Censorship і Article 19. У 2015-2018 гадах — намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

эж