Заяўку на правядзенне пікету ў Дзень Волі 25 сакавіка ў Слонімскі райвыканкам падаў мясцовы актывіст Віктар Марчык.
Паводле Марчыка, мэта пікету ў Дзень Волі – кансалідацыя грамадства, згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.
Падчас пікету, са слоў заяўніка, удзельнікі маюць патрабаваць свабоду палітвязням, правядзенне новых справядлівых выбараў, а таксама спынення прававога бязмежжа ў краіне.
Цікава, што за апошнія больш чым 10 год слонімскія ўлады не дазволілі грамадскім актывістам правядзення ніводнага масавага мерапрыемства.
«А раптам за гэты месяц нешта зменіцца і мясцовыя ўлады зразумеюць, што пара пераходзіць на бок народа, а не падтрымліваць гэту злачынную ўжо загніўшую ўладу», - сказаў актывіст.
Алесь Завіноўскі, Гродна