Беларуская Служба

Беларусь увайшла ў дваццатку найбуйнейшых экспарцёраў зброі

15.03.2021 13:35
Самыя буйныя яе кліенты – В'етнам, Сербія і Судан.
: voentv.mil.by
Фота: voentv.mil.by .

Беларусь трапіла ў лік самых найбуйнейшых экспарцёраў збоі ў свеце, перадае «Еўрарадыё». Паводле звестак Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру, краіна ў 2016-2020 гадах займала 19-е месцы.

Самыя буйныя яе кліенты – В'етнам, Сербія і Судан. Разам з тым, за апошнія 5 гадоў экспарт узбраенняў з Беларусі паменшаў на 34%. Ён складае 0,3% сусветнага рынку.

эж