Журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі абвінавачванне, аб гэтым паведаміла яго жонка Вольга ў сацыяльных сетках.
«Па-ранейшаму малююць 365 артыкул КК РБ, далей будзем глядзець, на што ім выдумкі хопіць, але спадзяемся, што мазгі там хоць у кагосьці засталіся, каб да такога не дадумацца», – піша Вольга Івашына.
Дзяніс Івашын, па словах жонкі, «адчувае сябе ўпэўнена, спакойна, збірае інфармацыю». Ад кантакту са следствам ён адмаўляецца.
ав