Беларуская Служба

Беларусь – рэгіянальны чэмпіён у разгроме СМІ

20.04.2021 12:13
Паводле «Рэпарцёраў бязь межаў», больш за 400 журналістаў у Беларусі да канца 2020 году былі затрыманыя ці арыштаваныя, многія з іх пасля паведамлялі пра тое, што зазналі ў зняволенні знявагі і гвалт.
Mińsk - siedziba rządu
Mińsk - siedziba rząduRudoslawa_Lucyferowska/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле сусветнага «Індэксу свабоды прэсы – 2021», які штогод складае арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» (RSF), журналістыка, якую называюць «асноўнай вакцынай супраць дэзынфармацыі», цалкам або часткова заблакаваная ў 73% са 180 краін, уключаных у рэйтынг арганізацыі, перадае «Радыё Свабода».

Рэгіён Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі заняў перадапошнюю пазіцыю ў рэгіянальным рэйтынгу найперш праз падзеі ў Беларусі (рэйтынг якой апусціўся на 5 радкоў, цяпер яна займае 158-е месца са 180), дзе ўлада ў спробе прыкрыць масавыя вулічныя пратэсты супраць сфальшаваных выбараў абрынула на журналістаў беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі.

Арыштаваныя падчас асвятлення пратэстаў або прэвентыўна, журналісты першапачаткова атрымлівалі кароткія адміністрацыйныя тэрміны з надуманых падставаў.

Пазней улады пачалі заводзіць супраць іх крымінальныя справы, якія караліся некалькімі гадамі турэмнага зняволення, і праводзіць фіктыўныя судовыя працэсы пад старшынствам суддзяў, якія выконвалі палітычную замову.
У імкненні здушыць усю незалежную журналістыку сілавікі пачалі пераследаваць і яе абаронцаў, асабліва Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ). Ператрусы і абарона зняволеных калег. 10 фактаў пра Беларускую асацыяцыю журналістаў за мінулы год

Паводле «Рэпарцёраў бязь межаў», больш за 400 журналістаў у Беларусі да канца 2020 году былі затрыманыя ці арыштаваныя, многія з іх пасля паведамлялі пра тое, што зазналі ў зняволенні знявагі і гвалт.

У Беларусі інтэрнэт быў цалкам недаступны цягам трох дзён пасля абвяшчэння спрэчных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а затым час ад часу яго адключалі ў наступныя месяцы.

эж