Беларуская Служба

У Жодзіне затрымалі 20 чалавек за застолле з нацыянальнай сімволікай

25.04.2021 10:58
Сілавікі праілюстравалі паведамленне аб затрыманні фотаздымкам накрытага стала і бел-чырвона-белага сцяга на падлозе.
         --
Сілавікі праілюстравалі паведамленне аб затрыманні фотаздымкам накрытага стала і бел-чырвона-белага сцяга на падлозефота: @minobl_uvd

У суботу вечарам жодзінская міліцыя затрымала 20 жыхароў горада. Як паведамляюць сілавікі, у прыватным сектары затрыманыя нібыта «арганізавалі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем пратэстнай сімволікі». Міліцыя сцвярджае, што частка затрыманых раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту. На іх зноў склалі пратаколы.

Сілавікі праілюстравалі паведамленне аб затрыманні фотаздымкам накрытага стала і бел-чырвона-белага сцяга на падлозе.

вс