Беларуская Служба

Галоўнаму рэдактару і журналістцы  TUT.by пагражае да 7 год пазбаўлення волі

01.06.2021 08:11
Усяго па справе TUT.by затрымана 15 чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі рэдакцыі, якія па сваёй працы не звязаныя з эканамічнай дзейнасцю кампаніі
.
.tut.by

Як паведамляе @tutby_official, Мінскі гарадскі суд сёння, 31 траўня ў закрытым рэжыме разгледзеў скаргу на памяшканне пад варту Марыны Золатавай і Алены Талкачовай. Суд пазоў не задаволіў, але стаў вядомы артыкул, па якім іх абвінавачваюць: гэта “Саўдзел ў нявыплаце падаткаў ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры” . Санкцыя артыкула прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі .

Усяго па справе TUT.by затрымана 15 чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі рэдакцыі, якія па сваёй працы не звязаныя з эканамічнай дзейнасцю кампаніі, выплатай падаткаў і юрыдычнымі аспектамі працы.

эж

У ІЧУ і СІЗА КДБ знаходзяцца 12 супрацоўнікаў tut.by

21.05.2021 08:15
Лёс яшчэ аднаго невядомы, пад хатнім арыштам знаходзіцца ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выдалі сумесную заяву з нагоды пераследу TUT.BY

21.05.2021 12:55
«Мы лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў найбуйнейшага і папулярнага ў краіне інфармацыйнага рэсурсу з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне».

Журналісты звярнуліся да польскіх уладаў з нагоды затрыманняў у Беларусі

31.05.2021 08:28
«Як незалежныя журналісты дэмакратычнай краіны, мы адчуваем абавязак рэагаваць».