Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У суботу беларусы пачынаюць пікеты на польска-беларускай і літоўска-беларускай мяжы

05.06.2021 11:04
Калі патрабаванні не будуць выкананыя на працягу 96 гадзін, арганізатары пачнуць блакаваць дарогі на гэтых памежных пунктах.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneM-SUR/shutterstock

5 чэрвеня беларускія дыяспары Літвы і Польшчы пачынаюць бестэрміновыя акцыі пратэсту на памежных пераходах з Беларуссю – Медзінінкай (Каменны Лог) і Баброўнікі (Бераставіца). Абедзве акцыі дазволеныя ўладам Літвы і Польшчы. Пра патрабаванні ўдзельнікаў пратэсту гаворыць прадстаўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Арцём Праскаловіч.

- Асноўныя патрабаванні да Еўропы – гэта эфектыўныя хуткія санкцыі з боку краін Еўразвяза, а да рэжыму Лукашэнкі – адкрыць наземныя межы для грамадзян Беларусі, спыніць рэпрэсіі, правесці новыя выбары. Ужо да нас далучылася Літва, чакаем іншыя краіны.

Арганізатары пратэстаў заяўляюць, што калі патрабаванні не будуць выкананыя на працягу 96 гадзін, яны пачнуць блакаваць дарогі на гэтых памежных пунктах.

нг