Беларуская Служба

Больш за 100 беларусаў патанулі за апошні месяц

27.06.2021 18:01
З пачатку года патанулі 174 чалавекі, з іх 108 – толькі за чэрвень.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Tumisu from Pixabay/CC0

Ратавальнікі паведамляюць, што да 21 траўня ў Беларусі патанулі 66 чалавек, а да 25 чэрвеня ўжо 174.

Да таго ж трое патанулі ў суботу 26 чэрвеня: 20-гадовая дзяўчына ў Дняпры ў Магілёве; 41-гадовы мужчына ў Свіслачы ў Мінску; 73-гадовы мужчына ў Заходняй Дзвіне каля Віцебску.

Людзі танулі ў рэках, сажалках і меліярацыйных каналах.

юл