У судзе Рэчыцкага раёну 25 чэрвеня пачаўся крымінальны працэс над 65-гадовай пенсіянеркай Людмілай Хлусевіч. Яе вінавацяць у абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі Жарыкава — пад адным з пастоў у сацыяльных сетках жанчына пакінула каментар з аднаго слова: «Тварь».
За апошнія паўгода пенсіянерка з анкалагічнаю хваробаю (у яе лейкоз) перажыла ператрус, каля 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачванне ў другой. У чаканні суда жанчына напісала цыдулку на выпадак сваёй заўчаснай смерці.
«Хто пацярпелы — гэта яшчэ пытанне. Я за час следства стала важыць 40 кілаграмаў, а ў ”пацярпелага” твар як месяц. Я змясціла гэты каментар на эмоцыях, бо міліцыя збівала просты народ і ніхто за гэта не адказаў».
юл