У судзе Мінскага раёна 29 чэрвеня, у аўторак, пачаўся працэс над анархістам і блогерам Мікалаем Дзядком.
Дзядка затрымалі яшчэ 11 лістапада – ён хаваўся на канспіратыўнай кватэры ў Асіповіцкім раёне, паведамляе «Наша Ніва».
Пасля сілавікі выклалі відэа з «прызнаннямі» Мікалая. На запісе хлопец выглядае вельмі кепска, падобна, што да яго ўжывалі сілу і спецсродкі.
Цяпер Дзядка вінавацяць па трох артыкулах КК: у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; у закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Міколу Дзядку пагражае да 7 гадоў.
вс