Беларуская Служба

На мяжы з Літвой затрымалі яшчэ 116 мігрантаў, памежнікі выкарысталі газ і зброю

03.07.2021 14:16
Памежнікам прыйшлося прымяніць слезацечны газ і папераджальныя стрэлы са зброі з-за супраціву васьмі мігрантаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Мінулай ноччу пагранслужба Літвы затрымала 116 мігрантаў на мяжы з Беларуссю, паведамляе Літоўскае ўпраўленне дзяржаўнай памежнай бяспекі.

Памежнікам прыйшлося прымяніць слезацечны газ і папераджальныя стрэлы са зброі з-за супраціву васьмі мігрантаў. Сярод мігрантаў былі грамадзяне некалькіх краін, у тым ліку Індыі і Гамбіі.

Нагадаем, з пачатку года ў Літву з Беларусі спрабавалі прабрацца нелегальна больш за 900 мігрантаў. Гэта амаль у 12 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. 2 ліпеня ўрад Літвы ўвёў рэжым экстраннай сітуацыі з-за наплыву мігрантаў праз Беларусь і папрасіў дапамогі ў агенцтве Еўрапейскага саюза па бяспецы знешніх межаў Frontex.

вс