Беларуская Служба

Улады працягваюць судзіць не толькі тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах, але і тых, хто пакідаў каментары ў сацсетках

08.07.2021 11:02
Актывісту з Дуброўна прысудзілі тры гады «хіміі» за нібыта «хлуслівую» інфармацыю аб фальсіфікацыях на выбарах.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Суд Дубровенскага раёну прызнаў вінаватым мясцовага актывіста Міхаіла Чамураку па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Падчас прэзідэнцкіх выбараў на адным з выбарчых участкаў Воршы назіральнікі зафіксавалі заўважнае разыходжанне паміж колькасцю выбарцаў на ўчастку і колькасцю тых, хто прагаласаваў паводле выніковага пратаколу. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў інтэрнэце. У адказ старшыня камісіі Ала Сіняўская напісала заяву на Міхаіла Чамураку, бо палічыла, што інфармацыю распаўсюдзіў менавіта ён і яна «ілжывая».

Заяву на актывіста падаў і супрацоўнік аршанскага ДАІ Казакоў, які палічыў паклёпам звесткі пра тое, што ён браў удзел у затрыманнях людзей.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск