Пра гэта заявіла на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем у рамках канферэнцыі па рэформах ва Украіне, якая праходзіць у Вільні, кіраўнік літоўскага ўрада Інгрыда Шыманітэ, паведамляе карэспандэнт УНІАН.
«Я думаю, што мы павінны падзякаваць прэмʼер-міністру за падтрымку, таму што Украіна адмовілася купляць электраэнергію ў Беларускай АЭС. Таму мы спадзяемся, што Украіна працягне рэалізацыю «зялёнага» курсу, які быў запушчаны ў Еўрапейскім Саюзе, і гэтыя дзеянні змогуць у далейшым спрыяць доўгатэрміновым і пастаянным рашэнням па прадухіленні доступу да такіх небяспечных пастаўшчыкоў і, наадварот, выхаду на еўрапейскі рынак», – сказала яна.
У канцы мая Нацыянальная камісія па дзяржаўным рэгуляванні энергетыкі і камунальных паслуг (НКРЭКП) забараніла ўвоз ва Украіну расійскай і беларускай электраэнергіі да 1 кастрычніка 2021 года.
У студзені 2021 года Украіна аднавіла імпарт электраэнергіі з Беларусі пасля амаль дзевяцімесячнай забароны рэгулятара.
ав