У арганізатараў сёлета было не мала праблем з арганізацыяй фестывалю, не абышлося без скандалаў. Праз грамадска-палітычную сітуацыю не прыедуць шматлікія артысты з Украіны і Расіі. 12 ліпеня стала вядома, што забаранілі ўезд у Беларусь музычнаму крытыку Сяргею Саседаву. Сам крытык звязвае гэта з палітыкай і яго адмовай браць удзел у беларускім X-Factor. Квіткі на фестываль сёлета прадаваліся не так добра. У сярэднім, не раскуплена прыкладна 25% квіткоў.
Квіткі на фестываль спрабуюць распаўсюджваць праз прадпрыемствы і праўладныя прафсаюзы задарма. Але абавязкова трэба ісці менавіта на канцэрт. У мінулыя гады замест канцэрта, людзі шпацыравалі па горадзе і бавілі час на сваё меркаванне.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск